Улюбёны.
1. Закаханы ў каго-н.
Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. У.Карпаў.
|| Ачараваны, захоплены кім-чым-н. Сіліч адразу не прызнаўся, што ён таксама настаўнік гісторыі. Але выклікала павагу хлопцава перакананне і падкупляла ягоная схільнасць да аблюбаванай прафесіі, у якую сам быў улюбёны змалку. М.Аўрамчык.
2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым-н. іншым.
Сінонім: аблюбаваны.
У ягоным хрысціянскім Новагародку свяшчэнным дрэвам, улюбёным дрэвам багародзіцы святары аб'явілі белую бярозу. Л.Дайнека.
Улюблівы. Схільны лёгка і часта ўлюбляцца.
Па натуры я быў не ўлюблівы. А.Карпюк.