Унікальны. Вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе; выключны.
Свежы вобраз, нечаканая метафара, трапнае параўнанне знаходзяцца на адзін раз. Яны ўнікальныя. Р.Шкраба.
Уніклівы.
1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі; непрамы, пазбаўлены шчырасці.
Нічога канкрэтнага мы не даведаліся. Усе яго адказы былі нейкія ўніклівыя, адчувалася, што гаворыць ён не ад душы. ЛіМ.
2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы.
Сінонімы: дапытлівы, цікаўны.
Ён гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В.Вольскі.