упраўленчы // упраўлены // упраўны
Упраўленчы. Які мае адносіны да ўпраўлення.
Скарачэнне ўпраўленчага апарату праводзілася, але яго яшчэ скарачаць і скарачаць. Звязда.
Упраўлены. Устаўлены на месца (пра вывіхнутае).
Упраўлены вывіхнуты сустаў.
Упраўны. Спрытны і жвавы ў рабоце.
А потым неяк усё ж прызнаўся: дрэнна ў хаце без гаспадыні. Пачакай, кажу, апытаю дзе па вёсках кабету харошую, упраўную, ды пасватаем. Х.Лялько.