Упэўненасць. Перакананасць у чым-н.; цвёрдая вера ў каго-што-н.
Ён адчуваў у сабе дзіўную адвагу і ўпэўненасць. А.Карпюк.
Упэўненне. Заява, якая мае на мэце пераканаць каго-н. у чым-н., даказаць што-н., упэўніць у чым-н.
Сінонім: запэўненне.
Яго ўпэўненне было такім гарачым, пераканаўчым, што ўсумніцца ў ім проста было няёмка. ЛіМ.