ускаламуціць // ускалмаціць
Ускаламуціць.
1. што. Зрабіць каламутным (ваду, вадкасць).
Сінонім: замуціць.
Першыя купальшчыкі так ускаламуцяць ваду, што ніхто не захоча больш лезці. А.Пальчэўскі.
2. перан.; каго-што. Вывесці са стану спакою, усхваляваць.
Сваім праніклівым позіркам, здавалася, ён зірнуў ёй у душу і там ўсё ўскаламуціў, узрушыў. Р.Сабаленка.
Ускалмаціць. каго-што. Зрабіць калматым.
Сінонімы: узлахмаціць, растрапаць.
- Вось што! - Барыс ускалмаціў Рэме валасы і загадаў: - Маўчок. За справу. А.Шашкоў.