Ускраек. Крайняя частка якой-н. прасторы; край чаго-н.
Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Я.Колас.
Ускраіна.
1. Крайняя частка якой-н. мясцовасці, тэрыторыі; аддаленая ад цэнтра частка населенага пункта.
У генералавым доме жылі ўжо другія людзі. Яны сказалі, што цётка Антося перабралася на ўскраіну горада ў сваю хату. А.Карпюк.
2. Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.
Ускраіна Рымскай імперыі.