установачны // устаноўчы
Установачны. Які дае арыенціроўку, указанне на што-н.; прынцыпова важны.
Установачны артыкул Максіма Танка быў змешчаны ў 12-м нумары «Нашай волі», а на трынаццатым газета была закрыта. У.Калеснік.
Устаноўчы. Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.
У Маскве праходзіў устаноўчы кангрэс, у рабоце якога прынялі ўдзел дэлегацыі дзесяці краін, якія культывуюць спартыўную акрабатыку. Звязда.