Уссунуць. што.
1. Сунучы, падняць наверх.
Уссунуць бэльку на зруб.
2. Разм. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова).
Андрэй устаў, не запальваючы лямпы адзеўся, уссунуў на ногі боты, зняў кажух і шапку, апрануўся і пайшоў з хаты. А.Чарнышэвіч.
Усунуць. каго-што.
1. Сунуўшы, змясціць унутр, усярэдзіну чаго-н.; увапхнуць у што-н.
Міколка ўзяў сваю старую школьную торбачку... Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. М.Лынькоў.
2. Прасунуць унутр чаго-н.
- Таварыш камандзір! - усунуў галаву ў дзверы разведчык. - Вас можна на хвілінку? У.Федасеенка.
3. Разм. Даць што-н. у рукі.
- Бяры! І бяжы ў цэх... - неяк злосна прамовіў вахцёр, усунуўшы Асташонку ў рукі пропуск. М.Ваданосаў.