уссыпаць // усыпаць
Уссыпаць. што. Насыпаць на каго-што-н.
Пасля вянца [маладыя] уз'ехалі на двор, уссыпалі на іх з паўпуда хмелю. У.Корбан.
Усыпаць.
1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. куды-н.
Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. А.Якімовіч.
2. што. Пакрыць усю паверхню чым-н.
Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. С.Грахоўскі.
3. каму. Разм. Пабіць або вылаяць каго-н.
- От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са старэйшымі гаварыць. А.Чарнышэвіч.