устойлівы // устояны
Устойлівы.
1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы.
Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. В.Палтаран.
2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны; стойкі.
Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Звязда.
Устояны. Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.
Устояны квас. Устояная наліўка.