устрымацца // утрымацца
Устрымацца.
1. Стрымаць сябе ад якіх-н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго-н.
Я папярэдзіў Карповіча, каб ён устрымаўся пакуль што ад шчырых размоў са сваім жыхаром. М.Машара.
2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні).
Колькі ўстрымалася пры галасаванні - не падлічвалі, важна было, ... што ніхто не галасаваў супроць. Т.Хадкевіч.
Утрымацца.
1. Пэўным намаганнем затрымацца на месцы, не ўпасці, устаяць на нагах.
Мы паслізнуліся і ледзь утрымаліся на нагах. Т.Хадкевіч.
2. Не адступіць пад націскам непрыяцеля, не здаць пазіцыі, затрымацца на якім-н. рубяжы.
Сабраў тады камандзір наша аддзяленне ды і кажа, што вельмі важна танкам утрымацца на тым беразе. У.Юрэвіч.
3. Разм. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н., не зрабіць таго, што хочацца.
Чубар таксама не ўтрымаўся ад спакусы - падаўся ў будан. І.Чыгрынаў.