Уступчаты. Які мае ўступы (ступені ці выемкі); з уступамі.
Уступчатая сцяна.
Уступчывы. Гатовы на ўступкі; згаворлівы.
Сінонім: памяркоўны.
- Уступчывы ты, Андрэй. Калі ты моцна перакананы ў праваце сваёй, трэба адстойваць свой погляд. П.Пестрак.