усхадзіцца // ухадзіцца
Усхадзіцца. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.
У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, - напэўна, на перамену надвор'я. А.Чарнышэвіч.
Ухадзіцца. Закончыць, завяршыць якую-н. работу.
Сінонім: управіцца.
Гаспадар Восіп Ваўчэцкі, ухадзіўшыся ў хляве, сядзеў на табурэце і на самаробным капыле падбіваў сабе бот: адстала падэшва. У.Дамашэвіч.