Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

усхапіцца // ухапіцца

Усхапіцца.
1. Хутка ўстаць.
Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. А.Шашкоў.
|| Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана ўстаць. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. А.Якімовіч.
2. перан. Хутка і нечакана пачацца.
Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Л.Гаўрылкін.
3. З'явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.).
На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. У.Карпаў.

Ухапіцца.
1. Паспешна схапіцца, моцна ўзяцца за каго-што-н.
Сінонім: учапіцца.
Янка ўхапіўся за нос лодкі і падцягнуў яе так, каб можна было зручна апынуцца ў ёй. Я.Колас.
2. перан. Пачаць хутка, адразу рабіць што-н.
Сінонім: прыняцца за што-н.
Пакуль мы прыехалі, пушча ўжо гаманіла звонам піл і стукам сякер. Мы прывязалі Арла на ўзлеску, падкінулі яму сена і таксама ўхапіліся за работу. А.Якімовіч.
3. перан. Праявіць асобую цікавасць да каго-чаго-н., гатоўнасць выкарыстаць каго-што-н. у сваіх інтарэсах.
За Цімоха Будзіка ўхапіўся ён [Саўка] цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад нагамі грунт. Я.Колас.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008