усхваліць // ухваліць
Усхваліць. каго-што. Расхваліць; праславіць.
Усхвалілі чалавека больш чым трэба, дык ён і зазнаўся.
Ухваліць. што.
1. Даць станоўчую ацэнку чаму-н.
Леанід непакоіўся, што таварышы могуць не ўхваліць яго ўчынак, і падрыхтаваўся абараняцца. У.Шахавец.
2. Афіцыйна адобрыць, прыняць, зацвердзіць.
Ухваліць план развіцця гаспадаркі.