утылітарны // утылітарысцкі
Утылітарны. Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго-н.
Сінонім: практычны.
На жаль, змалку ў іх [дзяцей] выхоўваюцца безуважнасць і ўтылітарны погляд на прыроду. Яна, маўляў, для таго, каб на яе ўлонні адпачыць, падыхаць свежым паветрам. В.Вітка.
Утылітарысцкі. Які мае адносіны да ўтылітарыста - чалавека, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.
Утылітарысцкі падыход. Утылітарысцкія погляды.