Уяўлены. Такі, які можна ўявіць, узнавіць розумам, фантазіяй.
Уяўлены вобраз. Уяўленая сітуацыя.
Уяўны. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні; які толькі ўяўляецца.
Паслужыўшы арганістам, ён нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў перакананым атэістам. П.Мядзёлка.