факультатыўны // факультэцкі

Факультатыўны. Неабавязковы; які выбіраецца па жаданню.
Спачатку выдавецтвы арыентаваліся выключна на зацверджаную школьную праграму, але пазней значна пашырылі свае планы і ўзяліся за выданне твораў, рэкамендаваных для пазакласнага чытання і факультатыўнага вывучэння. Полымя.

Факультэцкі. Які мае адносіны да факультэта.
Відаць, групу лічылі нядрэннай, і такі правал - катастрофа не толькі для саміх студэнтаў, але і для факультэцкага, а можа нават і для інстытуцкага начальства. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць