фасаваны / фасованы // фасовачны
Фасаваны. Папярэдне разважаны і ўпакаваны ў пэўных дозах. Фасаванае масла. Фасаваныя крупы.
Фасованы. Тое, што і фасаваны. Фасованы цукар. Фасованая грэчка.
Фасовачны. Які мае адносіны да фасоўкі; прызначаны для фасоўкі. Фасовачны цэх. Фасовачная машына.