фасфарысты // фасфарытавы / фасфарытны // фасфарычны

Фасфарысты. Які ўтрымлівае ў сваім саставе фосфар.
Фосфар з вадародам утварае злучэнне, аналагічнае аміяку, - фасфарысты вадарод. Хімія.

Фасфарытавы. Тое, што і фасфарытны.
Фасфарытавы чыгун.

Фасфарытны. Які мае адносіны да горнай пароды фасфарыту, звязаны з яго пераапрацоўкай; з фасфарыту.
На глебах, маючых кіслы характар, раслінамі даволі добра ўсвойваецца фосфар непасрэдна з нерастваральнага ў вадзе тонка размолатага фасфарыту (фасфарытнай мукі). Хімія.

Фасфарычны. Які свеціцца, як фосфар, мігатлівым бледным святлом.
Уночы Андрэя разбудзілі пеўні. Ён павярнуўся на бок і паглядзеў на свой ручны гадзіннік з фасфарычнымі стрэлкамі - было недзе каля трэцяй гадзіны. І.Чыгрынаў.

Паведаміць пра недакладнасьць