Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

фігуральны // фігурны // фігурысты

Фігуральны. Алегарычны, вобразны.
Думка гэта правільная не ў літаральным, а ў фігуральным яе сэнсе. Н.Перкін.

Фігурны.
1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму.
Фігурныя дэталі і паверхні шліфуюцца ўручную звычайнай папяровай шкуркай. П.Рунец.
2. Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру.
Некалькі разоў ён спрабаваў арганізаваць гурток фігурнага катання, але гэта яго задума заўсёды сустракала з нечага боку перашкоду. М.Лобан.
3. Разм. Які мае прыгожую фігуру; фігурысты (у 2 знач.).
Захар Лемеш - фігурны чалавек. Я.Колас.

Фігурысты. Разм.
1. Складаны па форме.
Вокны ў дамах - з фігурыстымі разнастайнымі ўзорамі. І.Новікаў.
2. Які мае прыгожую фігуру; фігурны (у 3 знач.).
Нічога дзяўчына, сакаўная і фігурыстая. Я.Колас.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020