хмелевы // хмельны

Хмелевы. Які мае адносіны да расліны хмелю, характэрны для яе.
У саўгасе значныя хмелевыя плантацыі, і сабраны на іх ураджай дае немалы прыбытак. Звязда.

Хмельны.
1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення.
Сінонімы: захмялелы, нецвярозы.
Грукоча машына. Маўчы, качагар, і дымам вугольным давіся!.. Хай з топкі тваёй не праб'ецца угар да містэраў хмельных і місіс. А.Дудар.
2. Які выклікае ап'яненне.
Заморскія віны, мясцовая медавуха, гарэлка і хмельнае піва ліліся ракой. П.Ткачоў.
|| перан. Які прыводзіць да ўзбуджэння, самазабыцця. Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным вясновым. Н.Гілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць