Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

чуткі // чутны // чуты

Чуткі.
1. Здольны добра ўспрымаць што-н. слыхам, нюхам.
- Спі, - гаворыць Яворскі, - сабакі ў мяне чуткія і злыя - абудзяць, калі што. Я.Колас.
2. Уражлівы, успрыімлівы.
Каханне - лёгкая прынада для сэрцаў чуткіх, маладых. Я.Купала.

Чутны. Даступны слыху; які ўспрымаецца слыхам; які гучыць.
А гэта што - ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А.Вольскі.

Чуты. Які ўжо быў пачуты; вядомы.
Ходзіць статак па лузе ці ў полі, а ты сядзіш сабе на ўскрайку лесу каля агеньчыка і чытаеш кніжку або слухаеш, як старэйшы хто з пастушкоў расказвае чутую ад бацькоў прыгоду. А.Пальчэўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020