чытальнік // чытач

Чытальнік. Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар, які выступае з чытаннем.
Нішто - ні кіно, ні тэлевізар, ні наяўнасць такой прафесіі, як мастацкі чытальнік, - не можа замяніць самастойнага чытання твораў. Р.Шкраба.

Чытач.
1. Той, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці.
Мова і стыль - гэта тыя формы, у якіх перадаецца чытачу думка твора. К.Чорны.
2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні.
Ён дабіўся таго, што ў кожным доме калгаса імя Дзяржынскага ёсць адзін-два чытачы бібліятэкі, а ўсяго чытачоў больш за 500. М.Арочка.

Паведаміць пра недакладнасьць