Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

шляхетны // шляхецкі

Шляхетны. Уст. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці.
Апрача прозвішча, у Патоцкага не было нічога шляхетнага - звычайны вясковы хлопец, можа, нават яшчэ больш нявышкалены, чым іншыя, але працаваў ён сумленна. У.Дамашэвіч.
Няправільна. Каб прымусіць каралеўскае войска супраціўляцца і пазбегнуць страты артылерыі, польскае камандаванне стала прыкоўваць на ланцуг сваіх артылерыстаў да гармат. Такі лёс напаткаў і шляхетнага (трэба: шляхецкага) артылерыста Адама Каменскага. Весці АН БССР.

Шляхецкі. Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй.
Векавечныя дубы і ясені ў два рады вялі да шляхецкіх засценкаў, з вялікімі садамі і добрымі будынкамі. М.Хведаровіч.
|| Уласцівы шляхце, шляхецтву. Польскія салдаты на такую дружбу не ішлі з намі: гонар шляхецкі, відаць, не дазваляў блізка знацца з хлопцамі-мужыкамі. А.Пальчэўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008