шырыць // шырэць

Шырыць. Рабіць больш шырокім, пашыраць.
Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся зкскаватар - выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. М.Даніленка.

Шырэць. Станавіцца больш шырокім.
У парках і за горадам, праўда, было яшчэ снежна, але з кожным днём усё шырэлі, злучаючыся адна з другой, праталіны, наліваліся пупышкі лазы і вербаў. В.Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць