экскурс // экскурсія

Экскурс. Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне.
Разважанні падмацоўваюцца экскурсамі ў мінулае, параўнаннямі, аргументамі і пераходзяць у дакладна сфармуляваныя вывады. Б.Стральцоў.

Экскурсія.
1. Калектыўнае наведванне чаго-н., паездка, прагулка куды-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.
Школьнікі пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Люсіна, дзе настаўнічаў Якуб Колас. Настаўніцкая газета.
2. Група ўдзельнікаў такога наведвання, паездкі, прагулкі.
І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць