экстэрн // экстэрнат
Экстэрн. Асоба, якая здае экзамены за пэўны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.
Упершыню я пазнаёміўся з ім [Менскам] у 1913 годзе, калі прыехаў у менскую гімназію здаваць экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. К.Крапіва.
Экстэрнат. Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў у адпаведнай навучальнай установе.
Аформіць перавод на экстэрнат, зняцца з учоту, выпісацца ў пашпартным стале, купіць якія-кольвечы кнігі - клопату шмат. У.Шахавец.