эўрыка // эўрыстыка
Эўрыка. выкл. Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і г.д.
- Эўрыка! - крыкнуў ... Платон і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара. - Знайшоў! Прыдумаў! У.Нядзведскі.
Эўрыстыка. Спец. Спецыяльныя метады, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе адкрыцця новага; метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, а таксама тэорыя такой методыкі.
Сутнасць эўрыстыкі заключаецца ў тым, што настаўнік прымушае вучняў нібы знаходзіць, самастойна адкрываць ісціну (вядома, пад яго кіраўніцтвам). Педагогіка.