ялавіна // ялавіца
Ялавіна. Зямля, не араная некалькі гадоў запар. Сінонім: аблога. Юрась заараў ялавіну. К.Чорны.
Ялавіца. Ялавая карова. Сінонім: ялаўка. Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год уцякла ды ацялілася. Х.Жычка.