![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Хаўсдарф (Гаўсдарф) Фэлікс (Hausdorff Felix; 08.11.1868-26.01.1942), нямецкі матэматык. Асноўныя працы прысвечаны тэорыі мностваў, тапалогіі, функцыянальнаму аналізу. Упершыню даў азначэнне і ажыццявіў сістэматычнае даследаванне важнага класа тапалагічных прастораў (хаўсдарфава прастора). Заснавальнік сучаснай агульнай тапалогіі. У 1916 г. (адначасова з П.Аляксандравым) развязаў праблему магутнасці барэлевых мностваў. Х. належаць паняцці меры мноства, тапалагічнага ліміту, розныя тэарэмы тэорыі мностваў, агульнай тапалогіі, тэорыі групаў Лі, матэматычнага аналізу. Тв.: Теория множеств. М.; Л., 1937. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|