Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Жалезняковіч Серафім (нар. 1913), праваслаўны святар, протапрэсвітэр, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст.

Нарадзіўся 14.12.1913 у в. Ярэмічы на Наваградчыне. Паходзіць з сям'і праваслаўных беларусаў: бацькі - Арсен і Галена Жалезняковічы. Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю (1935). У гады Другой сусветнай вайны працаваў у беларускай школе ў мястэчку Гайнаўка на Беласточчыне (1943). Выкладаў Закон Божы. З часу заканчэння вайны выконвае святарскія абавязкі ў Беластоку. Служыць настаяцелем кафедральнага сабора св. Мікалая.

Літ.: LCVA, ф. 51, воп. 7, спр. 903; Bialoruskie Zeszyty Historyczne (Беласток). 1994. № 2; Польская аўтакефальная праваслаўная царква.

Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік   Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008