Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Радзівон Альбін (1892-1976), каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр.

Нарадзіўся 15.05.1892 у в. Грабава Сакольскага павета Гарадзенскай губ. Паходзіў з сялянскай каталіцкай сям'і Фелікса Радзівона. У красавіку 1912 г. пры Гарадзенскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. У 1912-1918 гг. вучыўся ў Магілеўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвячоны ў святары 07.04.1918. З 1923 г. служыў законавучыцелем у мястэчку Глыбокае. Пазней быў прызначаны на пасаду вікарыя ў Беластоку (1929). З гадоў вучобы ў Пецярбургу звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам. Матэрыяльна падтрымліваў выданне беларускіх рэлігійных часопісаў і газет. Пасля Другой сусветнай вайны выконваў святарскія абавязкі ў Беластоцкай архідыяцэзіі. Працаваў у пракафедральнай парафіі ў Беластоку. На пачатку 1970-х гадоў выйшаў на пенсію. Памёр 21.01.1976.

Літ.: LMABRS, ф. 318, каталог «Р»; РГИА, ф. 826, воп. 1, спр. 2414; ЦНБ, ф. 5, воп. 1, спр. 1; Directorium... Mohiloviensi; Catalogus... Vilnensis; Krynica (Вільня). 1919 № 10; Spis kościołów, 1973; 1979.

Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік   Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008