Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сеймурыя (Seymuria), род выкапнёвых земнаводных падкласа батрахазаўраў. Рэшткі выяўлены каля г. Сеймур (Сімор, штат Тэхас, ЗША) у ніжняпермскіх адкладах. Гэта невялікія, даўжынёй каля 1 м, жывёлы з плоскай шырокай галавой і акруглай мордай. Паводле будовы даху чэрапа, паднябення, сківіц і зубоў блізкія да лабірынтадонтаў, а па канструкцыі канечнасцей, іх паясоў і пазваночніка набліжаюцца да катылазаўраў (з падкласа прымітыўных паўзуноў). Сеймурыя разам з блізкім да яе прадстаўніком з роду катласія аб'ядноўваюцца ў групу сеймурыя-морф - верагодных продкаў паўзуноў.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008