Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Катласія (Kotlassia), род вымерлых амфібій падкласа батрахазаўраў. Вадзіліся ў позняй пермі. Мелі даўжыню цела каля 1,2 м, плоскі шырокі і ўкарочаны чэрап. Зубы са складкаватым дэнцінам, як у лабірынтадонтаў, а будовай пазваночніка, канечнасцей і іх паясоў падобны да паўзуноў. Спіна, як у кракадзілаў, была ўкрыта панцырам з касцявых шчыткоў. Харчаваліся катласіі пераважна рыбай. Касцявыя рэшткі ўпершыню выяўлены на р. Паўночная Дзвіна каля г.Котласа (адсюль назва), а таксама каля г. Ніжні Ноўгарад і ў Арэнбургскай вобласці (Расея).

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008