Ахоўныя віды амфібій і рэптылій, віды земнаводных і паўзуноў, якія сталі рэдкімі або скарачаюцца колькасна, і адносна якіх адпаведнымі міжнароднымі ці дзяржаўнымі актамі ўстаноўлена забарона на адлоў або нанясенне ім шкоды непасрэдна або праз парушэнне месцаў пражывання. З 1981 г. ў Чырвоную кнігу Беларусі занесены 1 від амфібій (чаротавая рапуха) і 2 віды рэптылій (мядзянка, балотная чарапаха). Для падтрымання і павелічэння колькасці ахоўных відаў амфібій і рэптылій прадугледжаны мерапрыемствы па ахове прыродных вадаёмаў пры меліярацыі, устаноўлены таксы для вылічэння памераў спагнання за страты, нанесеныя грамадзянамі незаконнай здабычай ці знішчэннем ахоўных відаў амфібій і рэптылій (з 1991).

Паведаміць пра недакладнасьць