Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Канібалізм, паяданне асобін свайго віду; унутрывідавое драпежніцтва. У пэўнай ступені аказвае рэгулюючае ўздзеянне на колькасць папуляцыі, садзейнічае ўстанаўленню адпаведнасці ліку асобін кармавым рэсурсам і выжыванню папуляцыі. Канібалізм характэрны зялёным жабам (азёрнай і сажалкавай), якія вядуць паўводны спосаб жыцця. Яны нярэдка паядаюць лічынак свайго віду ў час палявання ў вадзе, дзе ў прыбярэжнай зоне іх асабліва шмат. Пасля метамарфозу апалонікаў, калі маляўкі ў вялікай колькасці з'яўляюцца на беразе, вельмі часта дарослыя асобіны кормяцца імі. Відаць, менавіта супадзенне месцаў канцэнтрацыі лічынак і маладых жабянят з дарослымі асобінамі - асноўная прычына канібалізму. З іншых відаў земнаводных і паўзуноў, якія трапляюцца ў Беларусі, канібалізм адзначаны ў гадзюкі і мядзянкі (паядаюць маладых асобін), у порсткай яшчаркі (корміцца больш дробнымі і нават яйкамі), а таксама ў вастрамордай жабы. Нярэдка канібалізм стымулюецца ва ўмовах утрымання жывёл у тэрарыуме пры павышанай шчыльнасці, засялення, недастатковым кармленні і сумесным утрыманні асобін рознага ўзросту.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008