Паратыды (калявушныя залозы), выпуклыя парныя ўтварэнні, якія размяшчаюцца па баках галавы ў некаторых земнаводных і складаюцца з вялікай колькасці ядавітых залоз. Характэрны для рапух і саламандраў. Служаць ахоўным прыстасаваннем ад драпежнікаў. Бываюць разнастайнай формы і афарбоўкі. Пратокі паратыд у стане спакою закрыты спецыяльнымі поркамі, якія прадухіляюць самаадвольнае выдзяленне ядавітага сакрэту. Яд выдзяляецца толькі пры націсканні на калявушныя залозы, напрыклад, калі драпежнік хапае жабу. Паратыды функцыянуюць як у актыўны перыяд, так і ў часы спячкі амфібій.

Паведаміць пра недакладнасьць