Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Пятачны бугарок, выраст каля асновы першага пальца задняй канечнасці бясхвостых амфібій. Вельмі важная сістэматычная рыса, паводле якой адрозніваюца асобныя віды жаб. Так, сярод бурых жаб у вастрамордай жабы ён доўгі і высокі, выразна пляскатай формы; у травяной жабы - круглаваты і нізкі. Паводле формы і велічыні пятачнага бугарка адрозніваюцца таксама віды зялёных жаб. У сажалкавай жабы ён высокі, пляскаты, а ў азёрнай - круглаваты і нізкі, як у травяной жабы. У часночніцы звычайнай пятачны бугарок вельмі вялікі, цвёрды, лапатападобнай формы. З дапамогай яго часночніца заднімі канечнасцямі раскопвае грунт і паступова апускаецца заднім аддзелам цела ў нару. Пры рыючым спосабе жыцця, які вядзе часночніца, наяўнасць такіх пятачных бугаркоў з'яўляецца жыццёвай неабходнасцю.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019