Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сперматафор, слізістая капсула, якая напоўнена сперматазоідамі і папярэджвае іх ад высыхання. Сперматафоры выконваюць функцыю пераносу сперматазоідаў ад самца да самкі. Характэрны для хвастатых амфібій, у якіх без спароўвання адбываецца ўнутранае апладненне. Так, самцы звычайнага і грабеньчатага трытонаў пасля правядзення шлюбных танцаў, з дапамогай якіх яны прыцягваюць увагу самкі, адкладваюць сперматафоры (падвешваюць яго да водных раслін або пакідаюць на дне). Самка знаходзіць яго і захоплівае краямі клаакі. Апладненне ікры адбываецца ўнутры яе цела. У некаторых хвастатых амфібій апладненне вонкавае. У гэтым выпадку самка нерастуе мяшочак з ікрой, а самец падвешвае побач з ім сперматафор, каб іх сценкі датыкаліся.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019