Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Хомінг, інстынкт дому, здольнасць жывёлы пры пэўных умовах вяртацца са значнай адлегласці на свой участак пражывання, да свайго сховішча, месца нераставання, зімоўкі і інш. Вялікая прыхільнасць абумоўлена шэрагам прычын, якія забяспечваюць выжыванне асобін. Мечанне асобін у летні перыяд паказала, што жабы добра ведаюць мясцовасць і вельмі шырока перамяшчаюцца ў суседнія зімавальныя ямы. Існуе думка, што земнаводныя прыходзяць размнажацца ў вадаём, дзе яны вывеліся. Аднак эксперыментальна гэту думку пацвердзіць не ўдалося. Ёсць думка, што прыхільнасць да таго ці іншага вадаёма ў іх фармуецца ў перыяд першага ў жыцці нераставання. Эксперыменты ў лабірынце паказалі, што дарослыя самцы заўсёды адназначна выбіралі напрамак на вадаём, дзе адбываўся нераст. Доследы ў Белавежскай пушчы ў перыяд размнажэння выявілі розную ступень прыхільнасці да вадаёмаў размнажэння. Пры перамяшчэнні на адлегласць 150-200 м ад вадаёма ўсе жабы правільна выбіралі напрамак да яго. Пры вялікім аддаленні (1200 м) памылка ў выбары правільнага напрамку да роднага вадаёма павялічвалася на 30%. Квакша, якая апынулася ў спрыяльных для размнажэння ўмовах, пачынала гучна выдаваць шлюбныя крыкі і не пакідала новага вадаёма. З улікам назіранняў у Белавежскай пушчы створаны новы штучны вадаём размнажэння гэтага віду. Было адзначана, што запаўненне нераставага вадаёма адбываецца не пасля метамарфозу ў ім, а ў час першага нераставання. Хомінг назіраецца і ў паўзуноў, што праяўляецца ў вялікай прыхільнасці да месцаў удалых зімовак, сваіх індывідуальных участкаў.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018