Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Яйкажыванараджэнне, спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак дасягае пэўнага развіцця ў яйцы ўнутры арганізма маці і вызваляецца ад абалонак яек адразу пасля іх адкладкі. Пры яйкажыванараджэнні зародак развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйка. Такі тып размнажэння характэрны для пашыраных у Беларусі звычайнай гадзюкі, жывароднай яшчаркі, вераценніцы ломкай, мядзянкі. У пералічаных відаў у час адкладкі яек з іх адразу ж з'яўляюцца поўнасцю сфармаваныя і жыццяздольныя маляўкі. Слабыя або недаразвітыя маляўкі часта не здольныя прарваць абалонку яек, тады абалонка хутка высыхае і ператвараецца ў цвёрды саркафаг, і маляўкі гінуць. Змейкі гадзюкі, што толькі з'явіліся на свет, адразу ж распаўзаюцца і ўжо праз некалькі дзён пачынаюць самастойна карміцца насякомымі. Пераход рэптылій ад адкладкі яек да яйкажыванараджэння звязаны з пашырэннем гэтай групы ў паўночных шыротах, дзе суровы клімат перашкаджае інкубацыі яек у навакольным асяроддзі. Актыўны выбар самкай больш цёплых участкаў забяспечвае ўсяму патомству аптымальны тэмпературны рэжым развіцця.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2022