Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Адраджэнне (Рэнесанс; ад франц. renaissance), эпоха ў развіцці італьянскага, a затым усяго эўрапейскага мастацтва 14-16 стст. У аснове назвы думка тагачасных мастакоў аб адраджэнні антычных форм, ідэалаў, традыцый. Вызначаецца ўздымам навукі і тэхнікі, філасофскай думкі, літаратуры, музыкі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры. Адметная рыса культуры А. - свецкі характар, гуманістычны светапогляд, зварот да антычнай спадчыны. У беларускім мастацтве рысы А. відавочныя ў 15-16 стст. У кан. 16 - пач. 17 ст. іх пашырэнне адбывалася ва ўзаемасувязі са стылем барока.

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019