![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Балюстрада (франц. balustrade), невысокая агароджа балкона, галерэі, лесвіцы, якая складаецца з рада фігурных слупкоў (балясін), аб'яднаных зверху плітой, бэлькай, парэнчамі. Б. атрымалі пашырэнне ў беларускім дойлідстве ў будынках стыляў Рэнесансу, барока, класіцызму. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|