Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Готыка (франц. gothique ад назвы германскага племені - готы), стыль у эўрапейскім мастацтве 12-15 стст., названы па імені германскіх плямёнаў - готаў. Гатычны стыль узнік на аснове народных традыцый германцаў, дасягненняў раманскай (гл. Раманскі стыль) культуры (галоўным чынам архітэктуры) і хрысціянскага светаўспрымання. Гатычны стыль праявіўся ў будаўніцтве сабораў і звязаных з імі мастацтвам каменнай і драўлянай разьбы скульптуры, вітража, a таксама ў графіцы і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Г. дойлідства характарызуецца спічастымі скляпеннямі на рэбрах (нервюрах), ціск ад перакрыццяў галоўнага нефа храма перадаецца на вонкавыя апорныя слупы (контрфорсы) з дапамогай аркбутанаў. Выяўленчае мастацтва эпохі Г. вызначаецца: падпарадкаванасцю вертыкальнаму рытму архітэктурных форм, выцягнутымі прапорцыямі, дынамізмам, увасабленнем у алегарычнай форме ідэі грахоўнасці чалавека. У беларускім мастацтве рысы Г. былі найбольш адчувальнымі ў 15-16 стст. Развіццё стылю адбывалася ва ўзаемасувязі з традыцыямі старажытнавізантыйскай культуры, мастацтва старажытнабеларускіх княстваў, Адраджэння (гл. Стыль у мастацтве).

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017