![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Гратэск (франц. grotesque - вычварны, мудрагелісты, смешны, камічны, ад іт. grottesca ад grotta - грот), 1. Арнамент у выглядзе пераплеценых выяў жывёлы, раслін, узоры якога былі знойдзены ў руінах старажытнарымскіх будынкаў, што мелі назву «гроты» (адсюль назва). 2. Выява людзей або прадметаў у фантастычна-перабольшаным, нязграбна-камічным выглядзе ў выяўленчым мастацтве, тэатры, літаратуры, кіно. 3. Від друкарскага шрыфчу без засечак на канцах штрыхоў, з раўнамернай таўшчынёй элементаў літар (старажытны, плакатны, рублены шрыфты). У беларускім мастастве рысы Г. атрымалі пашырэнне з часоў Адраджэння. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|