Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Евангельскія сюжэты, у выяўленчым мастацтве кананічныя сюжэты хрысціянскай царквы, выкладзеныя ў евангеллях; складаюць аснову жывапісных, скульптурных і графічных твораў, прызначаных для культавых мэт (абраз, алтарная карціна, фрэска, мазаіка, вітраж, кніжная друкаваная ілюстрацыя, мініяцюра, скульптура алтароў, скульптурны дэкор фасадаў і інтэр'ераў храмаў), дзе яны набываюць кананічны характар. Часта Е. с. уводзяцца ў свецкія творы. У аснове Е. с. знаходзяцца маральныя і этычныя праблемы, пытанні самасвядомасці чалавека. У розных творах адной мастацкай эпохі, у межах асобнага стылю Е. с. маюць вызначаную еднасць сэнсавага, маральнага, структурнага, кампазіцыйнага зместу (гл. таксама Біблейскія сюжэты, Канон, Іканаграфія).

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019