Іканаграфія (ад грэч. eikon - выяўленне, вобраз і grapho - пішу, малюю),

1. Навука аб выяўленні, апісанні выяўленняў, звязаных з вызначанай ідэяй, тэмай, сюжэтам, аб'ектам, тлумачэннем іх сэнсу, сімволікі, атрыбутаў.

2. У хрысціянскім мастацтве І. - звод правіл адлюстравання асоб Бібліі.

3. У мастацтвазнаўстве - апісанне развіцця спосабаў і прыёмаў выяўлення якой-небудзь тэмы ці сюжэта, персанажа.

4. Збор выяў на вызначаную тэму (гл. таксама Біблейскія сюжэты, Евангельскія сюжэты, Звод).

Паведаміць пра недакладнасьць