![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Кампазіцыя (ад лац. compositio - сачыненне, складанне, састаўленне), 1. Мастацтва сачынення, складання, састаўлення розных частак у адзінае цэлае адпаведна іх сэнсу, зместу, пэўнай ідэі. Сродкамі К. з'яўляюцца: сіметрыя і асіметрыя, кантраст і нюанс, рытм, суразмернасць частак і цэлага, прапарцыянальнасць, маштабнасць, святло, колер, фактура. 2. Пашыраная назва твора мастацтва, які мае самастойнае значэнне (карціна, гравюра, скульптура, твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і г.д.) (гл. таксама Ансамбль, Гармонія, Каларыт, Сінтэз у мастацтве). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|