Кардынал (польск. kardynal ад лац. cardinalis - галоўны), вышэйшы (пасля папы рымскага) духоўны сан у каталіцкай царкве (на ступень вышэй за епіскапа), адзнакай якога з'яўляецца чырвоны капялюш і мантыя. К. - бліжэйшыя дарадчыкі і памочнікі папы рымскага па кіраванні царквой. Назначаюцца папай рымскім.

Паведаміць пра недакладнасьць